Акцыя “Дзякуй за Перамогу!” у Бераставіцкім раёне

Лента новостей

Рэспубліканская патрыятычная акцыя “Дзякуй за Перамогу!” праводзіцца з 30 красавіка па 9 мая Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй і Бела­рускім рэспубліканскім саюзам моладзі ў рамках святкавання Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Праект закліканы выхоўваць нацыянальную і грамадзянскую свядомасць мала­дых людзей і прывіваць моладзі павагу да герояў вайны і іх подзвігаў. Старт акцыі быў дадзены 30 красавіка ў Мінску на плошчы Перамогі. Ветэраны, актывісты БРПА, БРСМ і другіх грамадскіх арганізацый мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі і вянкі да манумента Перамогі і Вечнага агню.
Сімвалам акцыі з’яўляецца чырвоная зорка з надпісам “Дзякуй за Перамогу!”, у гэтыя дні яна з’явіцца на дамах, дзе жывуць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, на святочных віншавальных паштоўках для іх.
Бераставіцкая моладзь таксама актыўна далучаецца да акцыі, паведамілі ў раённым камітэце БРСМ. Усе пярвічныя арганізацыі БРСМ і піянерскія дружыны прыводзяць у парадак тэрыторыю помнікаў і месцаў воінскіх паха­ванняў, наведваюць ветэранаў, віншуюць з набліжаючымся святам, аказваюць патрэбную дапамогу, рыхтуюцца да ўдзелу ў святочных мітынгах.
Так, у Алекшыцкай сярэдняй школе ідзе Тыдзень вялікай воінскай славы “Я ведаю. Я помню. Я ганаруся”, адбудзецца кан­цэртная праграма “Пусть всегда будет солнце”. Кватарскія школьнікі адправяцца ў велапрабег “Ад помніка да помніка”, каб наведаць помнікі, якія знаходзяцца ў мікра­раёне школы, прымуць удзел у акцыі “Усё помніцца, нішто не за­быта”. У Старадварэцкім яслях-садзе-БШ пройдзе гадзіна памяці “Паклонімся і мёртвым, і жывым”, літмантаж да Дня Перамогі, акцыя “Паштоўка ветэрану”, школьнікі прымуць удзел у святочным канцэрце. Піянерскі збор “Равнение на героев”, тэматычныя класныя гадзіны, літаратурная кампазіцыя і наведванне ветэранаў педагагічнай працы будзе праходзіць у Макараўскім яслях-садзе-СШ. Актыўна ўдзельнічаюць у акцыі “Памятным месцам – наш клопат” паплаўскія і канюхоўскія школьнікі. Ды і наогул, ва ўсіх навучальных установах падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў да Дня Перамогі.
8 мая стартуе Зорная эстафета, якую арганізуе аддзел па справах моладзі райвыканкама і РК ГА “БРСМ”. Традыцыйна ўдзел у ёй прымае вучнёўская і працоўная моладзь, ваенаслужачыя, супра­цоўнікі аддзела ўнутраных спраў і прадстаўнікі Беларускага саюза афіцэраў. Эстафета наведае кожны помнік Бераставіцкага раёна і праз удзел у святочных мітынгах аддасць даніну памяці загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне землякам.
Раённы камітэт БРСМ 9 мая арганізуе таксама раздачу геор­гіеўскіх стужак як сімвалаў памяці аб перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Павязваючы георгіеўскую стужку, маладыя людзі тым самым паказваюць, што яны помняць аб тым, хто і якой цаной перамог у гэтай страшнай вайне, чыімі нашчадкамі яны з’яўляюцца, кім і чым павінны ганарыцца.
Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *