Азімы рапс убіраюць у СВК імя Варанецкага

Лента новостей

Без раскачкі, арганізавана, як і кожны год, пачалі ўборку ў “флагмане” нашага раёна – СВК імя Варанецкага. На гэтым тыдні тут убіралі азімы рапс. Магутны камбайн “Лексіён – 480” без затрымак праходзіў па шырокім полі. Яно вельмі прыгожае, уражвае сваім адметным вы-глядам, і рапс вырас буйны, з вялікімі струкамі, паглядзець – вока радуецца. Культура гэтая рэнтабельная, выгадная і запатрабаваная. Адведзена пад яе 255 гектараў. На маё пытанне, ці паспрыяла надвор’е багатаму ўраджаю, галоўны аграном сельгаскааператыва Павел Станеўскі сказаў так: “Год для рапсу”. Перасяваць яго не прыйшлося, культура добра перазімавала. Вядома, не толькі спрыяльнае надвор’е дапамагло таму, што ўраджайнасць у гэтым годзе лепшая, чым у мінулым, а яшчэ і строгае захаванне сучасных тэхналогій апрацоўкі глебы, і якаснае пратручанае насенне перспектыўных двух імпартных і аднаго айчыннага гатункаў, і своечасовая падкормка мінеральнымі ўгнаеннямі, і барацьба са шкоднікамі, а яны, можна сказаць, “каварныя”. Калі не заўважыць маленькіх жучкоў кветкаеда або скрытнахобатніка і не дапамагчы культуры, можна чакаць ад іх вялікай шкоды. Клопат дапамог, пра што сведчыць і ўраджайнасць – на 10 ліпеня, калі я прыехала на поле, яна была 36,4 цэнтнера з гектара, а ў мінулым годзе складала 30. Гэта вельмі добры паказчык у параў-нанні з іншымі па вобласці і рэспубліцы.
Дзяржзаказ па рапсе ў гэтым годзе для гаспадаркі– 200 тон, астатняе будзе на продаж і для сваіх патрэб.
Старшы камбайнер Андрэй Аўтух працаваў адзін і выдатна спраўляўся, спорнае зерне лілося ў машыну пералівістым на сонцы чорным патокам.
А адвозіў рапс з поля вадзіцель Іосіф Станеўскі, як аказалася, бацька галоўнага агранома. Я не змагла не пацікавіцца ў гэтага дастойнага прадстаўніка дынастыі, ці задаволены ён сваім сынам? У адказ пачула сціплы адказ: “Хай працуе, стараецца…”
На здымках: Андрэй Аўтух, Іосіф Станеўскі.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *