Адпачынак у “Бераставіцкім” працягваецца

Лента новостей

Трэцяя змена пачалася ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Бераставіцкі” з 2 жніўня. У сямі атрадах адпачываюць і набіраюцца здароўя дзевяноста чатыры хлопчыкі і дзяўчынкі з Бераставіцкага раёна і Ваўка­выскага дзіцячага дома. Змена носіць назву “Краіна творчасці”, а гэта значыць, што асноўныя мерапрыемствы ў лагеры будуць праводзіцца з ухілам на развіццё творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў.
Акрамя гэтага, з 10 жніўня на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Бераставіцкі” пачынае работу дзевяцідзённая профільная змена спартыўнага накірунку.
Усяго за час летніх канікул азда­раўленне ў “Бераставіцкім”, па словах дырэктара лагера Віктара Кашлявіка, прайшло больш за 400 хлопчыкаў і дзяўчынак, у тым ліку 320 школьнікаў з Бераставіцкага раёна.

Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *