Адкрываючы людзей і родны край

Лента новостей

Хто, цікава, прыдумаў словазлучэнне “малая радзіма”? Хіба можа Радзіма быць малой? Нават калі маецца на ўвазе не цэлая краіна, а горад, мястэчка, невялікая вёсачка. Для чалавека, які нарадзіўся там, гэта – разам, вядома ж, з Радзімай, Айчынай, Бацькаўшчынай – самае важнае, самае любімае месца на зямлі. Усе дарогі вядуць дадому. З усіх вандровак, далёкіх і блізкіх, мы спяшаемся туды, дзе і дрэва, і старая панская сядзіба, і валун у полі, і гаючая крыніца, і стары крыж на раздарожжы – асобная найцікавейшая гісторыя, якой варта падзяліцца з іншымі людзьмі.
Менавіта такімі меркаваннямі кіравалася “Народная газета”, калі вырашыла на сваіх старонках расказаць у праекце “Сем цудаў Беларусі” пра кожны раён краіны падрабязна.
І яно таго варта было: сёлета праект “Сем цудаў Беларусі” па выніках Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая літара” атрымаў Гран-пры за лепшы творчы праект сярод рэспубліканскіх выданняў.
Дарэчы, “Народная газета” не першы раз выходзіць пераможцам у намінацыі “Лепшы творчы праект года”. “Залатой літарай” ужо ўганараваныя дадаткі “НГ” “Мая Беларусь” і “Сям’я”. “Мая Беларусь” за гады свайго існавання на старонках нашай газеты стала сапраўдным жыц-цяпісам усіх рэгіёнаў краіны. Няма раёна, у які б не зазірнулі журналісты “Народнай газеты”. І ўсюды найцікавейшыя людзі, іх добрыя справы, іх выдатныя ідэі – аб кожным асобную кніжку можна пісаць! А “Сям’я” – газета ў газеце, штотыдзень па суботах у ёй могуць знайсці цікавую і – галоўнае – карысную інфармацыю прадстаўнікі ўсіх пакаленняў, а яшчэ прыкладныя парады па вядзенні гаспадаркі, арыгінальныя рэцэпты смачных страў – усё для чытача, для яго інтарэсаў, яму на карысць. Апошняе “ўсё для чытача” з поўнай адказнасцю журналісты выдання могуць сказаць і пра іншыя праекты і дадаткі “Народнай газеты”: “Народны ўпраўдом”, “Квадратны метр”, “ЭкоСреда”, “Будзем здаровы!”…
Усе названыя праекты існуюць не адзін год, яны сапраўды цікавыя і карысныя і могуць яшчэ доўгі час выходзіць на старонках “Народнай газеты” пастаянна. Праекту “Сем цудаў” “НГ” таксама абяцае доўгае жыццё. Вядома, інтрыга захаваецца: з дапамогай чытачоў будуць выбраныя спачатку лідары з кожнага раёна, якія стануць потым удзельнікамі абласнога фіналу. Дарэчы, каб надаць праекту большую маштабнасць і папулярнасць, мы праводзім яго сумесна з аблвыканкамамі, райвыканкамамі, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённымі арганізацыямі РГА “Белая Русь”, раённымі газетамі. Пасля вызначацца лідары з кожнай вобласці – тады будзе фінал рэспубліканскі. Ці трапяць у яго цуды вашай мясцовасці – залежыць толькі ад чытацкай актыўнасці.
У “НГ” спадзяюцца, што жыхары раёна прымуць удзел у галасаванні на працягу ўсіх этапаў. Прагаласаваць можна на сайце www.ng.by. Абавязкова на яго зазірніце!
Карацей, сачыце за “Народнай газетай”. Бо “Сем цудаў” — гэта якраз той праект, які можа існаваць вельмі доўга. У нашай цудоўнай краіне столькі ўсяго дзівоснага, цікавага, невядомага для многіх, аб чым варта расказаць. Пасля галасавання “Народная газета” падрабязна раскажа пра лідараў кожнага этапу, магчыма, падзяліўшы іх на розныя намінацыі: прыродныя аб’екты, помнікі архітэктуры, нематэрыяльныя каштоўнасці і г.д. Тэм для публікацый хопіць надоўга.
Адкрываць для сябе і іншых родны край і яго людзей – гэта тое, што ніколі не надакучыць. Далучайцеся!
“Народная газета”
Ад рэдакцыі: цэлая газетная старонка аб адметных прыродных аб’ектах, помніках, знакамітых асобах Бераставіччыны выйшла ў “Народнай газеце” за 1 ліпеня, а ў «раёнцы» за 30 чэрвеня 2009 года. Пазнаёміцца з гэтымі публікацыямі вы, паважаныя чытачы, можаце ў чытальнай зале райбібліятэкі.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *