Адбыўся візіт ксёндза-біскупа ў Вялікую Бераставіцу

Лента новостей

У свята Перамянення Пана парафію г.п.В.Бераставіца, якая носіць аднайменнае імя, наведаў з візітам ксёндз-біскуп Уладзіслаў Блін, намеснік старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі. У гэты асаблівы для парафіі дзень біскуп прыняў удзел у Святой Імшы, звярнуўся да парафіян са словамі падзякі за прысутнасць у святыні, за тое, што захавалі веру і перадаюць яе сваім дзецям і ўнукам. Для маленькіх вернікаў біскуп падрыхтаваў шмат пытанняў, на якія дзеці з радасцю адказвалі.
Супольная малітва скончылася ўрачыстай працэсіяй вакол святыні з Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *