Адасобленая група Бераставіцкага раёна далучылася да акцыі “Нашы дзеці”

Наши дети Общество

Да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, якая ў час навагодніх і калядных святаў праходзіць у Беларусі, далучыліся і супрацоўнікі адасобленай групы Бераставіцкага раёна  ваеннага камісарыята Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў. 

29 снежня начальнік адасобленай групы Бераставіцкага раёна Віталь Ігнатовіч наведаў дзіцячы сацыяльны прытулак Бераставіцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, каб павіншаваць яго выхаванца з надыходзячымі святамі. І падарунак Віталь Мар’янавіч прывёз адпаведны — копію сапраўднага ваеннага верталёта, чым, несумненна, парадаваў хлопчыка, які адразу стаў выпрабоўваць новую»тэхніку».

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *