Аграфірма “Стары Дворац”

Лента новостей

Аліна Кашлявік, Святлана Сайко,  Алена Затаўка і Вячаслаў Бойка
Аліна Кашлявік, Святлана Сайко,
Алена Затаўка і Вячаслаў Бойка

21 век – век імклівага развіцця прагрэсу. У наша жыццё трывала ўваходзіць тое, пра што нашы продкі не маглі і марыць. Яшчэ тры дзесяцігоддзі таму, напрыклад, ці маглі мы прадбачыць, што ў кожнага з нас будуць зручныя мабільныя тэлефоны? Але ёсць тая грунтоўная спрадвечная аснова, без якой не можа быць ўсяго іншага. Ад шчодрай зямлі-карміцелькі, з хлебнай нівы і малочных рэк мы бярэм сваю сілу.

 Мікалай Міхальчык
Мікалай Міхальчык

Мы не ўяўляем свайго жыцця без духмянага хлеба, малака, мяса, агародніны… Мы прызвычаіліся, што ўсяго ў нас зараз у дастатку, а ў магазінах літаральна разбягаюцца вочы ад багатага выбару прадуктаў харчавання.

Марыя Сцепанчук
Марыя Сцепанчук

Нізка пакланіцца трэба людзям, якія ўносяць свой важкі ўклад у выкананне харчовай праграмы краіны, умацоўваюць аграпрамысловы комплекс, спрыяюць павелічэнню экспарту айчыннай прадукцыі за мяжу. Нашы шаноўныя землякі, руплівыя вяскоўцы сустракаюць сваё прафесійнае свята працоўнымі здабыткамі. І хаця як ні ў адной галіне, вынікі іх працы залежаць таксама і ад непрадказальнага “капрызлівага” надвор’я, спецыялісты супраць­пастаўляюць гэтаму строгі “дыктат” сучасных тэхналогій. Дружнай камандай зладжаны калектыў аграфірмы “Стары Дворац” стараецца, каб вытворчасць развівалася, а людзі багацелі.

Павел Мазанік
Павел Мазанік

На жаль, земляробы краіны па аб’ектыўных прычынах не змаглі ў гэтым годзе атрымаць шчодры ўраджай збожжавых. Зменлівае надвор’е ўсё ж аказала свой негатыўны ўплыў на сельскагаспадарчую вытворчасць. У аграфірме “Стары Дворац” у гэтым годзе сабралі ў бункернай вазе 3848 тон збожжа. Парадавалі кармы, для траў як раз сезон выдаўся ўдалым. Кармоў нарыхтавалі з запасам. Урадзіла і “каралева палёў”.

Ніна і Міхаіл Шыманцы, Аліна Рыгосік
Ніна і Міхаіл Шыманцы, Аліна Рыгосік

Малочная жывёлагадоўля ў аграфірме добра развіваецца. Вытворчасць тут вядзецца па эфектыўных тэхналогіях. Буйная рагатая жывёла ўтрымліваецца ў новых прасторных будынках, добра даглядаецца. За 10 месяцаў гэтага года валавы надой у аграфірме дасягнуў 4560 тон, што больш, чым за адпаведны час мінулага года. На карову тут атрымалі 6056 кілаграмаў малака. Гэта на 51 кілаграм больш, чым за такі ж мінулагодні перыяд. Гатункам “экстра” здадзена 43 працэнты малака. У гаспадарцы працягваюць планамерную работу над якасцю сыравіны. Тут з упэўненасцю глядзяць у будучае.
Немагчыма пералічыць усіх сумленных працаўнікоў аграфірмы, якія сваёй штодзённай працай умацоўваюць агульны дабрабыт. Галоўны аграном Мікалай Міхальчык, сапраўдны “фанат” сваёй справы, са спецыялістамі прыкладвае ўсе свае веды і навыкі, каб павышалася культура земляробства, а маці-зямля аддзячвала людзям за клопат. Аператар Павел Мазан і загадчык склада Марыя Сцепанчук клапоцяцца, каб збожжа было добра прасушана і належна захоўвалася.

Галіна Кавальчук і  Ганна Улейчык
Галіна Кавальчук і Ганна Улейчык

Механізатары і вадзіцелі з’яўляюцца тут “моцным звяном”, без якіх немагчымы належны “рытм” аграрнай вытворчасці. На палявых работах кожны год праяўляюць сябе з лепшага боку прадстаўнікі гэтай мужнай прафесіі. На рамонце тэхнікі нядаўна быў заняты малады механізатар Дзяніс Саўчанка. Ён імкнуўся яго выканаць так, каб тэхніка доўга і надзейна служыла. А вадзіцель Ігар Лойка за тры дзесяцігоддзі перавёз шмат запатрабаваных грузаў, займаецца ён таксама і рамонтам свайго магутнага МАЗа.
Жывёлаводы Вяча­слаў Бойка, Аліна Кашлявік, Святлана Сайко і брыгадзір фермы буйной рагатай жывёлы “Бярозка” Алена Затаўка – сапраўдныя прафесіяналы і не­раўна­­душныя людзі. Прыемна было паглядзець на жвавых цялушак на гэтым жывёлагадоўчым аб’екце. Яны вельмі прыгожыя, дагледжаныя, з выдатным генетычным патэнцыялам. З іх будуць добрыя кароўкі, а магчыма, і рэкардсменкі.
Маладая сямейная пара Ніны і Міхаіла Шыманцоў, аператара машыннага даення і слесара малочнатаварнага комплексу прыйшлася да спадобы дружнаму калектыву.

Дзяніс Саўчанка
Дзяніс Саўчанка

Яны стараюцца ў адной камандзе з больш вопытным аператарам машыннага даення Алінай Рыгосік. Брыгадзір МТК Галіна Кавальчук адзначае таксама за добрую работу жывёлавода Ганну Улейчык, Яўгенію Бартош, Ірыну Шулейка, Наталлю Бачарову, Людмілу Раздзялоўскую, Надзею Саўчанка, Алесю Высоцкую. А для падрослых цялят на жывёлагадоўчым аб’екце як раз купілі ўтульную “юрту”, ім там будзе вельмі добра разам на мяккай саламянай посцілцы.

Ігар Лойка
Ігар Лойка

Увесь калектыў аграфірмы няхай прыме самыя шчырыя віншаванні са святам! Моцнага ўсім здароўя, доўгіх гадоў жыцця, кахання, згоды, радасці і шчасця!
Асаблівую ўдзячнасць кіраў­ніцтва і працаўнікі выказваюць кіраўніцтву і калектыву РУП “Гроднаэнерга” за шматгадовую падтрымку і дапамогу. Без іх шчырай падтрымкі не было б сённяшняга сучаснага канкурэнта­здольнага ўзроўню вытворчасці ў аграфірме.
Ніна Наддэ,
фота аўтара



1 комментарий по теме “Аграфірма “Стары Дворац”

  1. Последнее фото доставляет)) Предлагаю заклеить всё лобовое стекло отметками о техосмотре…Рукалицо))))

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *