Агеньчык, канцэрт і салодкія пачастункі ў Міжнародны дзень інвалідаў

Лента новостей

1У філіяле па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Канюхі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пажылых жыхароў акругі быў праведзены агеньчык пад назвай “Свой дзень пачні з дабра”. Мерапрыемства гэта традыцыйнае. Праходзіць яно заўсёды пры фінансавай падтрымцы СВК “Макараўцы”, дзе добра разумеюць важнасць і неабходнасць увагі і клопату пра інвалідаў.
Адкрыў сустрэчу старшыня Канюхоўскага сельвыканкама Іван Яцель. Выступілі таксама старшыні “пярвічак” раённай арганізацыі ГА “БелТІ” з Макараўцаў і Канюхоў Алена Лукашэвіч і Ганна Ганчарук. Загадчыцай і мастацкім кіраўніком філіяла па куль­турна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы Вікторыяй і Антонам Бажко, бібліятэкарам філіяла “Лішкаўская СБ” Зояй Хлебнікавай была падрыхтавана канцэртная праграма з удзелам фальклорнага гурта “Весялухі”, удзельніцы гуртка вакальных спеваў Ганны Панасюк і чытальніцы вершаў і баек Раісы Казакевіч. Госці цудоўна правялі час, атрымалі прыемныя ўражанні і пазітыўны настрой.
Дарэчы, ад СВК “Макараўцы” кожны інвалід першай групы, які пражывае на тэрыторыі гаспадаркі, атрымаў падарунак. Людзям з абмежаванымі магчымасцямі, гэта, безумоўна, прыемна. У прыватнасці, у рэдакцыю “раёнкі” патэлефанавала Валерыя Рудая з аг.Макараўцы, каб ад шчырага сэрца выказаць удзячнасць сельгаскааператыву і, асабіста, намесніку старшыні па ідэалагічнай рабоце Алесі Капіцы за падарунак для яе сына Руслана.
***
У Міжнародны дзень інвалідаў Макаравецкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў вітаў гасцей.
2Работнікі культуры з Макараў­цаў і Лішак, фальклорны гурт “Весялухі”, а таксама вучні Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы разам з настаўніцай Інай Лебядзевіч парадавалі жыхароў дома-інтэрната не толькі сваімі выступленнямі, але і салодкімі пачастункамі.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *