Аб зваротах грамадзян і задачах па ўдасканальванні работы з насельніцтвам па заявачнаму прынцыпу “адно акно”

Лента новостей Местная власть

— такое пытанне разглядалася на чарговым пасяджэнні Пагранічнага сельвыканкама. З інфармацыяй выступіла кіраўнік справамі Пагранічнага сельвыканкама Н.У.Труш.
Адзначалася, што ў 2010 годзе сельвыканкамам забяспечваўся своечасовы, поўны і аб’ектыўны разгляд зваротаў грамадзян. Тут ужо накоплены пэўны вопыт работы з грамадзянамі па заявачнаму прынцыпу “адно акно”.
Справаводства па зваротах грамадзян вядзецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй, зацверджанай сельвыканкамам ад 25 чэрвеня 2008 г. №62 “Аб некаторых пытаннях вядзення справаводства па зваротах грамадзян у  Пагранічным сельвыканкаме”.
У 2010 годзе ў сельвыканкам паступіла 80 зваротаў грамадзян (на 16 менш, чым у 2009). Адзначаецца таксама і змяншэнне пісьмовых і вусных зваротаў з 53 да 49 і 43 да 31 адпаведна.  За мінулы год на прыём да старшыні сельвыканкама звярнуліся 33 жыхары (у 2009 г. – 65). Было наладжана 10 выязных праёмаў, у час якіх старшынёй прынята 13 чалавек.
Усе звароты, якія паступілі ў Пагранічны сельвыканкам, былі разгледжаны ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.
З вышэйстаячых арганізацый  (Бераставіцкага райвыканкама) паступіў адзін зварот (за 2009 г. –4).
Зарэгістравана 16 пісьмовых зваротаў юрыдычных асоб, пытанні якіх датычыліся  дазволу будаўніцтва, прысваення паштовага адраса, добраўпарадкавання, жыллёвых праваадносін і інш.
За справаздачны перыяд у сельвыканкам паступіў 1 калектыўны зварот ад жыхароў в. Кватары.
Пагранічным сельвыканкамам штоквартальна праводзіцца аналіз паступіўшых зваротаў, які сведчыць пра тое, што найбольшая колькасць праблем грама-дзян узнікае ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі па пытаннях цепла- і водазабеспячэння, добраўпарадкавання, зносу аварыйных дрэў, правіл утрымання жывёлы і інш.
Сваё права на зварот у дзяржаўныя органы грамадзяне рэалізоўвалі таксама і ў час сустрэч з інфармацыйна-прапагандысцкай групай. Пытанні, якія паступалі ад жыхароў  сельсавета,  аналізаваліся старшынёй сельвыканкама, а пры неабходнасці накіроўваліся на разгляд у адпаведныя службы.
Сельвыканкамам прымаюцца меры па далейшым удасканальванні работы з насельніцтвам у адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата”.
У мэтах аказання грамадзянам кансультатыўнай дапамогі і аператыўнага вырашэння пытанняў у сельвыканкаме функцыянуе “гарачая лінія” па тэлефоне кіраўніка справамі. Улік паступіўшых званкоў вядзецца ў адпаведных журналах.
За 2010 год было зарэгістравана 5 званкоў.
У адпаведнасці з Дэкрэтам №2 “Аб удасканальванні работы з насельніцтвам” вядзецца кніга заўваг і прапаноў. За мінулы год запісы ў кнігу не ўносіліся (за   2009 г. ёсць 1 запіс).
Скаргаў і заўваг на арганізацыю работы з грамадзянамі не паступала. Чэргі за атрыманнем даведак  і іншых дакументаў адсутнічаюць.
На працягу мінулага года сельвыканкамам было выдадзена 1566 даведак і іншых дакументаў па прынцыпу “адно акно”, па запытах іншых дзяржаўных органаў – 33.
На аснове заявачнага прынцыпу “адно акно” ў частцы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану выдадзена 186 даведак і іншых дакументаў, у частцы рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і прабывання –247.
Праведзена 55 натарыяльных дзеянняў.
Тэрміны выдачы даведак і іншых дакументаў не парушаліся.
Таксама быў наладжаны папярэдні запіс грамадзян на прыём да кіраўніка райвыканкама і яго намеснікаў.
Разам з тым былі адзначаны і недахопы пры рабоце са зваротамі грамадзян.
Па абмеркаванаму пытанню прынята адпаведнае рашэнне.
Пытанне “ Аб зваротах грамадзян, якія паступілі за 2010 год і задачах па ўдасканальванні работы з насельніцтвам па заявачнаму прынцыпу “адно акно” абмяркоўвалася і на пасяджэннях іншых сельвыканкамаў.
Падрыхтавала
Зінаіда Самкова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *