На пасяджэнні пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па бюджэце, сацыяльных пытаннях, транспарце і жыллёва-камунальнай гаспадарцы была заслухана справаздача дырэктара Бераставіцкага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва” Віктара Заміроўскага.
Віктар Часлававіч праінфармаваў членаў камісіі аб рэалізацыі на тэрыторыі раёна пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2012 года №1028 “Аб некаторых пытаннях забеспячэння насельніцтва цвёрдымі відамі паліва, унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2011 г. №495 і прызнанні страціўшых сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”.
У прыватнасці, адзначалася, што рэалізацыя паліва па фіксаваных цэнах насельніцтву раёна ў 2013 годзе ажыццяўлялася ў адпаведнасці з нормамі, якія прадугледжаны ў падпункце 2.2 п.2 дадзенай пастановы. Так, напрыклад, пры рэалізацыі аднаго віда паліва адпускаецца 3,5 т брыкету або 4,9 шчыльнага метраў кубічных дроў, а пры рэалізацыі адначасова двух відаў паліва – 2,4 т брыкету і 2,7 шчыльнага метраў кубічных дроў. Дырэктар філіяла таксама расказаў аб тым, хто мае права на набыццё цвёрдых відаў паліва па фіксаваных цэнах, пра дакументы, неабходныя для яго атрымання, графікі пастаўкі і інш.
Па абмяркоўваемаму пытанню прынята адпаведнае рашэнне.
Зінаіда Самкова