Аб’ёмы перавозак аўтамабільнага парка №18 г.п.Бераставіца растуць

Лента новостей

З добрымі вынікамі пачаў другое паўгоддзе калектыў “Аўтамабільнага парка №18 г.п.Бераставіца” ААТ “Гроднааблаўтатранс”. За 7 месяцаў аб’ём перавозкі грузаў тут выкананы больш чым на 150 працэнтаў да планавага задання і склаў 137,8 тысячы тон. Гэта амаль на 145 працэнтаў больш, чым было ў мінулым годзе. Значна перавыкананы намечаны рубеж і па грузаабароце. У абсалютных лічбах ён склаў за 7 месяцаў 2708 тысяч тонакіламетраў. Выкананы план і па перавозцы пасажыраў.
Штодзень у рэйс выязджае 12 адзінак грузавых аўтамашын. Яны задзейнічаны ў асноўным на будаўнічых аб’ектах. Цяпер, падчас жніва, частка з іх накіравана на перавозку збожжа.
Дарэчы, у трэцяй дэкадзе ліпеня аўтамабільны парк падчас сваёй рабочай паездкі наведаў намеснік міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь А.А.Шышко. Ён станоўча ацаніў работу гэтага транспартнага прадпрыемства.

Сяргей Хілюта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *