Аб’яднаны агульнай справай

Лента новостей

Гродзенская вобласць узбагаціла каравай рэспублікі. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых тут 42,8 цэнтнера з гектара (мінулагодняя 40,5). На Гродзеншчыне намалочана звыш 1,37 мільёна тон збожжа. Фермерскія гаспадаркі таксама пастараліся і атрымалі добры ўраджай.
Кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі “Канстанта” Людміла Арцюхевіч раней была настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Кажа, што і ў ранейшай, і цяперашняй яе прафесіі ёсць свае “прелести”. Раней, на працягу 22 гадоў, яна вучыла дзяцей разумнаму, добраму, вечнаму. А цяпер камандаваць даводзіцца дарослымі мужчынамі. І тыя не ўспрымаюць гэта як нешта не зусім звычайнае, а шчыра яе паважаюць, таму што камунікабельная і інтэлігентная жанчына не толькі зарабляе грошы для сябе і сваёй сям’і, але і дае магчымасць зрабіць гэта іншым. Усяго ў Людмілы Уладзіміраўны працуюць 12 чалавек – калектыў невялікі, але зладжаны і аб’яднаны агульнай справай.
Камбайнер Леанід Гайдукевіч (на здымку) добра папрацаваў на жніве. Дбаў пра хуткасць і якасць уборкі, і старанне яго акупілася “сторицей”. У гаспадарцы ўсяго 200 гектараў зямлі, больш паловы з іх у гэтым годзе было адведзена пад збожжавыя. Найбольш урадзіла азімая пшаніца – 53 цэнтнеры з гектара, а сярэдняя ўраджайнасць склала 38. Сярод іншых культур тут азімы рапс, цукровыя буракі, бульба, капуста. Сялянска-фермерскую гаспадарку з поўным правам можна назваць паспяховай. Далейшай удачы прадпрымальным людзям!
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *