У Пагранічнай бібліятэцы стваралі паштоўкі сваімі рукамі для любых татаў

Культура Лента новостей

На пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Дамавічок” філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” юныя чытачы стваралі падарункі сваімі рукамі для любых татаў і дзядуль.

Спачатку бібліятэкар правяла майстар-клас па вырабу віншавальных паштовак да Дня абаронцы Айчыны. А потым дзеці самастойна падбіралі каляровую паперу і картон, клеілі і вельмі старанна пісалі віншаванні на сваіх вырабах. Атрымалася прыгожа і душэўна.

Да друку падрыхтавала Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *