У Бераставіцкай райбібліятэцы адбылася сустрэча-ўшанаванне ветэранаў галіны культуры раёна

Культура Лента новостей Общество

У пятніцу, 7 кастрычніка, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы ім. В. М. Кавалеўскага адбылася сустрэча-ўшанаванне ветэранаў галіны культуры раёна – тых людзей, хто многія гады дарыў радасць, шчодра аддаваў свой талент і майстэрства, напаўняючы жыццё землякоў яркімі эмоцыямі.

Гарэзны бляск у вачах і цёплыя ўсмешкі на тварах – ветэраны галіны культуры Бераставічыны душой па-ранейшаму маладыя. Па ініцыятыве ветэранскай арганізацыі работнікаў культуры, якую ўзначальвае былы дырэктар райбібліятэкі Таццяна Марцішэвіч, яны сабраліся напярэдадні прафесійнага свята, каб правесці час разам з аднадумцамі.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бераставіцкага райвыканкама Людміла Сяргеева падзякавала ўсім за аддадзеныя рабоце сілы, за вопыт, якім ветэраны дзеляцца з маладым пакаленнем, за іх невычэрпную энергію, таму што нават сёння многія з іх прадаўжаюць грамадскую дзейнасць, цікавяцца культурным жыццём рэгіёна.

Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас віноўнікаў урачыстасці вядучымі – работнікамі Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

У знак удзячнасці і павагі гасцям былі паднесены кветкі.

Прагучалі вакальныя нумары.

У шчырай сяброўскай абстаноўцы, за кубкам гарбаты, запрошаныя ўспаміналі, з чаго пачыналася іх дзейнасць на ніве культуры. Гэтая сустрэча дала магчымасць ветэранам убачыць адзін аднаго, узгадаць былыя часы, падзяліцца навінамі і проста добрым настроем.

Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *