Канцэртныя праграмы вядомых калектываў і зорак беларускай эстрады радавалі жыхароў і гасцей Вялікай Бераставіцы падчас «Дажынак»

Актуально Культура Лента новостей

На працягу ўсяго фестываля-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі -2022» жыхароў і гасцей Вялікай Бераставіцы радавалі выступленні вядомых калектываў і зорак беларускай эстрады, якія ладзіліся на розных пляцоўках гарадскога пасёлка.

На падворку Бераставіцкага раёна выступаў музычны тэатр «Рада»,

канцэртныя праграмы «Святкуем разам» і «Песня і праца рады спаткацца» падрыхтавалі ваенна-духавы аркестр вайсковай часці 5522 Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і ваенны аркестр Гродзенскай пагранічнай групы.

У час урачыстай цырымоніі ўзнагароджання перадавікоў жніва гучалі музычныя нумары у выкананні ансамблей “ Забава”, “Гарадзенскія Карункі”, «Бяседа», Аліны Чыжык, музычнага тэатра «Рада», Аляксандра Варанішча, ТЭО і Вольгі Рыжыкавай, а таксама Аляксандра Саладухі.

На працягу дня бераставічане і госці райцэнтра маглі наведаць канцэртную праграму «Запрашаем на бяседу» заслужаннага калектыву Рэспублікі Беларусь, ансамбля народнай песні «Бяседа»і шоў-праграму «Мой горад» беларускай спявачкі Влады.

Бадай, найбольшую колькасць гледачоў сабраў вячэрні канцэрт зорак беларускай эстрады. Шчырымі апладысментамі віталі бераставічане і госці абласных «Дажынак» Алену Ланскую, Аляксандра Саладуху, Вікторыю Алешка, Германа Цітова, шоу-балет «Феерыя» і іншых артыстаў.

Завяршыўся музычны вечар святочнай дыскатэкай з удзелам кавер-бэнда «Цені».

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *