11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён устаноўлены на ўшанаванне памяці аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое пачалося менавіта ў гэты дзень 1945 года, і на ўшанаванне памяці ўсіх ахвяр канцлагераў падчас ІІ Сусветнай вайны. Да гэтай памятнай даты ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага арганізавалі кніжную выставу-агляд “Праз гады, праз вякі ‒ памятайце!” і правялі гісторыка-патрыятычную інфарміну “Апаленыя душы і сэрцы”, на якую запрасілі ўдзельнікаў патрыятычнага клуба “Пошук” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.О Прытыцкага.
Бібліятэкар расказала дзецям аб гісторыі заснавання Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канлагераў, аб паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, аб самых буйных лагерах смерці, у тым ліку, на тэрыторыі Беларусі, аб мужнасці ахвяр фашызму.
У ходзе мерапрыемства зачыталі ўрыўкі з успамінаў нашых землякоў – былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, якія змешчаны ў кнігах “Памяць. Бераставіцкі раён” і “Доўгія вёрсты вайны”.
Вучняў праінфармавалі аб тым, што 5 студзеня 2022 года ў Беларусі прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа”, які прадугледжвае юрыдычнае прызнанне генацыду беларускага народа, які здзейснілі фашысцкія захопнікі і іх памагатыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (да 1951 года).
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Праз гады, праз вякі – памятайце!”.
У канцы сустрэчы дзеці паглядзелі відэафільм “Чырвоны Бераг: канцлагер кароткага дзяцінства”, які іх вельмі ўразіў.
Валянціна Чыкун, загадчык аддзела дарослага і дзіцячага чытача
***
10 красавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна гісторыі “Пакуль мы жывём, мы памятаем”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб тых страшэнных зверствах, якія фашысты чынілі над мірнымі людзьмі. З жахам і болю ў сэрцах дзяцей адгукнуліся падзеі тых жудасных гадоў. Задача новага пакалення: зберагчы мір на Зямлі.