Гадзіна дабрыні з Масалянскай сельскай бібліятэкай

Лента новостей Общественные объединения

Удзельнікі аматарскага аб’яднання для пажылых “Ладачкі” сабраліся на сваё чарговае пасяджэнне, тэматыкай якога сталі Новы год і Нараджэнне Хрыстова.

Навагоднія і калядныя святы  – гэта час добрых спраў і дабрачыннасці, падарункаў і ўзнёслага настрою. Масалянскія актывісты-пенсіянеры сабраліся разам, каб падвесці вынікі года, абмеркаваць план дзейнасці свайго аб’яднання ў будучым годзе  і паразважаць на тэму дабрыні і яго ролі ў жыцці чалавека. Удзельнікі аб’яднання ўспомнілі выпадкі выключнай дабрыні і міласэрнасці, з якімі сутыкаліся ў жыцці.

Была і святочная частка сустрэчы з вясёлымі конкурсамі, жартамі, загадкамі. Парадаваліся госці бібліятэкі  лірычным песням і салодкаму сталу. Усмешкі на іх тварах –  лепшы доказ добрага перадсвяточнага настроя.

Ірына Канеўская, бібліятэкар Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэкі

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *