У Міжнародны дзень роднай мовы бібліятэкары Алекшыцкай сельскай бібліятэкі правялі для мясцовых школьнікаў бібліо-крос па творах сучасных беларускіх пісьменнікаў.
Юным чытачам была прэзентавана кніжная выстава. Пазнавальна прайшла інфармацыйная гадзіна “З гісторыі роднай мовы”. У вобразах Францыска Скарыны, Янкі Купалы і старца выступілі самі вучні, якія расказалі пра шлях станаўлення беларускай мовы. Была праведзена гульня-віктарына. А ў рамках акцыі “Чытаем разам” прагучалі вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў у выкананні вучняў і настаўнікаў.
Дарэчы, у памяшканні сельскай бібліятэкі адбылася прэзентацыя выставы “Хараство друкаванага слова”, на якой прадстаўлены творы беларускіх аўтараў – ад Францыска Скарыны да сучасных пісьменнікаў. У Міжнародны дзень роднай мовы ўсім наведвальнікам бібліятэкі было прапанавана прачытаць уголас вершы беларускіх паэтаў.
Вольга Барысевіч,
загадчык філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка”