Квітней, мая Беларусь! Інфармацыйна-гістарычная гадзіна прайшла ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы

День Независимости Общество

Напярэдадні галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці, якое штогод адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага прайшла інфармацыйна-гістарычная гадзіна “Квітней, мая Беларусь!”

Каб абмеркаваць актуальную,  звязаную з важнай датай у жыцці грамадства падзею, у асяродак ведаў і пазнанняў завіталі вучні Вялікабераставіцкай сярэдняй школы.

Для правядзення мерапрыемства загадчыца філіяла Аксана Кумпель абрала простую і зразумелую ўсім форму – размову з актыўным уцягваннем у яе юных чытачоў. Інфармацыйная гадзіна распачалася са змястоўнага экскурса ў гісторыю паходжання свята Дня Незалежнасці, а прадоўжылася разгадваннем загадак, чытаннем вершаў і гульнёй-віктарынай. Так, хлопцам і дзяўчатам прапанавалі адказаць на шэраг не толькі гістарычных пытанняў, але культурных і палітычных таксама.

Напрыклад, што адносіцца да дзяржаўнай сімволікі краіны або імёны якіх беларускіх пісьменнікаў вядомыя. Наладжаны падобным чынам дыялог прысутным спадабаўся, таму і з пастаўленымі задачамі яны справіліся “на выдатна”. 
Увогуле, за адну гадзіну было ўзнята шмат пытанняў, магчыма не зусім глыбінных, але надзвычайна важных для кожнага з нас. 

Вольга ЗАЕНЧКОЎСКАЯ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *