Ці быў клад у Бераставіцы?

Из истории земли Берестовицкой Культура

Не так даўно ад жыхароў Вялікай Бераставіцы старэйшага ўзросту я пачуў даволі загадкавую і інтрыгуючую гісторыю, звязаную з мінулым нашага пасёлка. Магчыма хто-небудзь яшчэ яе ведае і памятае. Што датычыцца мяне, то я пачуў яе ўпершыню.
А сутнасць яе такая. Яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя, калі толькі-толькі пачынала наладжвацца культурнае супрацоўніцтва з прыгранічнымі рэгіёнамі Польшчы, у Бераставіцу ўпершыню на культурна-масавыя мерапрыемствы з суседняй краіны прыбыла шматлікая дэлегацыя (тады так званыя “гулянні” некалькі дзён праходзілі на Ставах у ваколіцах пасёлка). У адзін з дзён, ранкам, мясцовыя жыхары звярнулі ўвагу на свежавыкапаную яму глыбінёй каля 1-1,5 метра на ўскраіне былога графскага парку пры дарозе на Чваракі, недалёка ад сцяны старога свірна. Нагадаю, што сцены гэтага збудавання, зробленыя з палявых камянёў, і сёння добра захаваліся. Яно знаходзіцца побач з жылым домам па вуліцы Матросава ў райцэнтры. А тады было відаць, што незнаёмец уначы добра папрацаваў рыдлёўкай. Яма, па словах відавочцаў, была ўмацавана дошкамі, віднеліся кавалкі скуры, сапрэлай ад доўгага знаходжання ў зямлі, а вакол ямы і на яе дне былі раскіданы пачарнелая сталярная стружка ў выглядзе завіткоў і старая скамечаная папера. Ад сябе дадам, што падобную стружку ў мінулым часта выкарыстоўвалі пры транспарціроўцы з мэтай надзейнага захавання розных далікатных і каштоўных прадметаў – сталовага посуду, вырабаў са шкла, гадзіннікаў, карцін і г.д. Тады казалі, што нейкая жанчына нават знайшла побач з ямай чарпак з белага металу (праўдападобна са срэбра), нібыта згублены кімсьці ў спешцы.
Калі сказанае вышэй – праўда, то тады што гэта магло значыць? Знайшлі некалі схаваны скарб? Урэшце, хто яго знайшоў і выкапаў? Не без іроніі адзначу, што бераставіцкая гісторыя вельмі нагадвае сюжэт легендарнай беларускай кінастужкі “Чорны замак Альшанскі” (па раману Уладзіміра Караткевіча), у якой герой карціны падчас Другой сусветнай вайны прыхаваў скарб і ўцёк за мяжу, а ў пасляваенны час вярнуўся, каб яго забраць.
Узважыўшы некаторыя акалічнасці, можна прыйсці да вельмі верагоднай высновы, што схаваныя ў зямлі рэчы належалі у свой час Касакоўскім. Але той, хто праводзіў раскопкі, не абавязкова мог быць нашчадкам графскай сям’і. Не выключана, што пра скарб таксама ведаў хтосьці (альбо сам ўдзельнічаў у яго хаванні) з шматлікай графскай прыслугі, хто пражываў у гэтым самым маёнтку альбо побач у Чвараках, і лёс у бурлівыя 1939-45 гады закінуў яго ў іншыя мясціны. Выкапаць каштоўнасці мог таксама і жыхар Бераставіцы, які дакладна ведаў месца знаходжання тайніка.
Нагадаю, што ў палацы Касакоўскіх перад 1939 годам захоўваліся вялікія матэрыяльныя каштоўнасці. Частка з гэтых рарытэтаў некалі была прывезена ў Бераставіцу яшчэ Юзэфам Касакоўскім (перадапошнім уладальнікам маёнтка) з палацаў у Вайткушках і Варшаве. Не буду зноў усяго гэтага пералічваць, паколькі пра ўсё гэта ўжо ўспаміналася мною ў іншых артыкулах.
Калі ў верасні 1939 года ў мястэчка ўвайшлі часткі Чырвонай Арміі, Касакоўскія не толькі не паспелі вывезці найкаштоўнейшыя рэчы, але і ўся сама сям’я засталася на месцы, пакінутая на волю лёсу. Пры новай ўладзе графская сям’я пражыла ў палацы ўсяго адзін-два тыдні, а потым была з яго прымусова выселена. Уладальнікі маёнтка знайшлі часовы прытулак у адным з дамоў па вуліцы Дольнай (сёння Кастрычніцкая), пражылі тут прыблізна паўгода і былі выселены ў Казахстан. А тым часам у самой сядзібе ўвесь гэты час панавала поўная анархія. Уваход у графскія апартаменты быў адкрыты ўсім жадаючым. Жыхары мястэчка разам з былой прыслугай выносілі з палаца ўсё, што трапляла пад руку. Рарытэтныя кнігі нават не лічыліся каштоўнасцю. Многія з іх былі расцягнуты па хатах для распальвання печак – надыходзілі акурат восеньскія халады. Нейкі час у палацы для мясцовых жыхароў круцілі кіно, а моладзь танцавала і весялілася пад грамафон.Усё гэта раптоўна скончылася, калі быў адда-дзены вайсковы загад аб размяшчэнні ў маёнтку на неакрэслены час падраздзялення чырвонаармейцаў. Уваход сюды цывільным асобам забаранілі. Застаюцца толькі здагадкі, куды знікла ўся маёмасць палаца…
Звяртаючыся да гісторыі з кладам, хачу дадаць, што ў 60-я гады мясцовасць, дзе стаіць стары свіран, была практычна бязлюднай. Ні прыватнай забудовы, ні шматкватэрных дамоў тут не было. З аднаго боку да будынка прымыкаў здзічэлы графскі парк, з другога знаходзілася толькі некалькі доўгіх гаспадарчых пабудоў з палявых камянёў – былыя графскія стайні і гумно. Усё гэта дае падставы меркаваць, што незнаёмец выкапаў яму без перашкодаў, і пры гэтым ніхто яго не заўважыў. Тэрыторыя вакол былога свірна належала тады мясцоваму калгасу. Каменныя гаспадарчыя пабудовы, што былі побач, разабралі толькі ў пачатку 90-х гадоў.
Незразумелым у гэтай гісторыі застаецца тое, як незнаёмец мог непрыкметна перанесці такую вялікую колькасць адшуканага дабра, каб не выклікаць падазрэння ў акружаючых. Узнікаюць пытанні і адносна магчымага перамяшчэння гэтых каштоўнасцей праз дзяржаўную мяжу. Можна меркаваць – той, хто капаў, быў не адзін. Верагодна ён мог мець аднаго ці некалькіх супольнікаў.
А можа сказанае вышэй – толькі чарговая легенда?… Не буду ўсё гэта ні абвяргаць, ні падтрымліваць. У любым выпадку, гісторыя вартая заўвагі. Увогуле, без легендаў і паданняў гісторыя пасёлка, згадзіцеся, была б не такой цікавай.
Хочацца нагадаць чытачам, якія яшчэ легенды пра наш пасёлак у мінулым існуюць.
Мабыць, многія чулі легенду пра падземныя хады ад старога касцёла да яго лямуса (былой ксяндзоў-скай плябаніі), а таксама пад возерам да палаца Касакоўскіх і далей да маёнткавага бровара, і нават да новага касцёла.
Легенда пра тое, як адзін раз ў год, у дзень нараджэння гетмана Хадкевіча, белая здань (душа Хадкеві-ча) падымаецца высока над касцёлам і ціха плыве над Бераставіцай. І хто ўбачыць гэта відовішча – бу-дзе дужым, смелым, каханым, шчаслівым.
Існуе легенда пра тое, як будавалі стары касцёл. Кажуць, што з абодвух бакоў яго былі насыпаны вялікія эстакады, альбо зроблены доўгія драўляныя рыштаванні ўздоўж возера і далей, за тэрыторыю сучаснага масласырзавода (некалі тая частка мястэчка, якая пачыналася за сучасным масласырзаводам, называлася “Падолы”). Па рыштаваннях валы цягнулі ўгару вазы з будматэрыяламі. Ходзяць чуткі і пра тое, што ў раствор пры пабудове касцёла, каб быў мацнейшы, ўбівалі курыныя яйкі.
Сяргей ЛУШЧЫК,
г.Гродна
На здымку: так выглядалі пакоі ў палацы Касакоўскіх у Вайткушках. Частка гэтых каштоўнасцей некалі была перавезена Юзэфам Касакоўскім у свой бераставіцкі маёнтак, дзе яны знаходзі-ліся да верасня 1939 года.



4 комментария по теме “Ці быў клад у Бераставіцы?

  1. Сегодня рыскал по истории земли берестовицкой 😉 и опять наткнулся на эту статью с таким интригующим названием.
    Вспомнилось ещё, правда не в Берестовице а в нашем районе д. Грицевичи. Учительница не буду называть её фамилию -вскрыла фамильный склеп местного магната. И обрезала золотые пуговицы с кителя, забрала золотой наболдашник с трости и тп.
    Помню её судили и дали пару лет тюрьмы. Было это в 1960-е годы =очень шумная история.
    Интересно было бы узнать о дальнейшей судьбе тех вещей и того склепа. Может в милиции хранится дело в архивах?
    Ну и у нас открылся музей в Берестовице, хорошо бы туда чего из этих найденных кладов Немцевичей Тышкевичей и тп. передать, например с Гродненского музея.
    Клад Немцевичей нашли то в Минчиках, а он весь хранится в Гродно.

  2. Стена возле костела была очень прочной. Её поделили по нескольким организациям Берестовицы — каждой досталось сколько то метров и вот так и разобрали по кусочку.
    После в костеле был склад мебельного магазина. После столярка райпо. Тогда там командовал ныне покойный- кажется Василеня его фамилия. Такой полный мужчина.Помню он рассказывал про подземный ход. Один точно был — в направлении маслосырзавода.
    В Свислочи жил такой КРАЯЗНАУЦА Полубинский он гдето нашел данные, что подземный ход под озером был таких размеров, что можно было телегой проехать.
    Но вернемся к кладам 🙂
    тема особенно интересная молодежи.
    В этом году 200 летие Наполеоновской войны 1812 года. Думаю уместно напомнить, что ходили слухи -= мол и наполеоновский клад надо искать не в Березине а в Берестовице. Кстати, рыская по польскому сегменту Интернета я с удивлением нашел эти слухи детских времен в Интернете.
    Логика в этом есть — ведь именно владелец Берестовицы, Иосиф Коссаковский (Юзеф Коссаковский; 1772—1842) был генерал-адъютантом Наполеона I и губернатором Москвы, во время её занятия французами, в 1812.

    http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5

    были сильные бои с русским войском недалеко от Сыроежек
    http://volkovysk.by/history/srazhenie-pod-volkovyskom.html
    Вполне мог быть тут зарыт клад — вероятность не меньше чем р. Березина. Через которую сам Наполеон переправился без проблем. Это хвост его армии там растрепали в пух и прах. Вряд ли он награбленное золото вез в хвосте отступающих войск.
    Ну и раз 200 летие 🙂 то упомяну еще один слух . Говорили будто в речушке возле д.Шелепки утонула карета французская. Лошади спаслись- кучер перерезал постромки. А карета утонула.
    Сейчас в это трудно поверить глядя на дорогу при вьезде в Шелепки. Но тогда небыло насыпной дороги и речка наверное была пошире.
    Местность меняется довольно быстро.Например по дороге на Павлюшки в лесу Галово у дороги справа есть луг. Лет 40 назад я помню там утки плавали, лет 25 назад было много клюквы а теперь заростает уже деревьями.

  3. Cпадар Мікалай, Вы вельмі добра памятаеце стары Бераставіцкі касцёл 60-пачатку 70-х гадоў. Лічу, што Вы павінны гэты матэрыял нейкім чынам зафіксаваць. Гадоў праз 15 падобная інфармацыя стане “дэфіцытам” і ў друкаваных выданнях яе не знойдзеш. Трэба, каб Вы па магчымасці дакументальна зафіксавалі ўнутраны від касцёла тых ужо адносна не блізкіх гадоў,яго памяшканні, у тым ліку крыпты пад будынкам, драўляныя лесвіцы, што былі ўгары і памяшканні пад дахам, такімі, якімі Вы іх памятаеце. Трэба таксама звярнуць увагу на былы мур вакол касцёла і яго ўваходную браму. Як выглядаў гэты мур за касцёлам і калі ён быў разабраны? Наколькі вялікай была абгароджаная тэрыторыя за касцёлам, што размяшчалась у тыя часы на ёй і г.д ?

  4. Эта история довольно известная в Берестовице.
    За одну ночь открылась яма обшитая доской сороковкой. Я эту историю слышал от многих старожилов. В частности был такой старик жил в чвараках ездил на мопеде ява и держал там пару ульев. Он рассказывал, что одна женщина с чвараков нашла возле той ямы в бумагах белый черпак-как для супа. И использовала его дома. Жаль, что я тогда не поинтересовался у этой женщины- она тогда ещё жила в чвараках.
    Ещё один житель чвараков ныне покойный Сергей Данильчик рассказывал вообще удивительную историю- будто бы он надошел на эту яму днем и как раз тогда когда доставали там посуду и ящики какие то.Будто бы рядом стояла черная волга ( это в 60-е годы то)И он узнал двух человек — это были уже взрослые дети графских слуг.
    Я в эту историю не поверил и почти забыл. Но теперь вспомнил.
    Клады в Берестовице были. Старожилы помнят историю как три мужчины капали яму под картошку и нашли горшок с золотом. В тихаря поделили, а после один дома, показывая жене добычу, сказал, что там был красивый браслет но как делили то ему не достался. Жена страшно возмутилась- мол ты нашел, а тебе только кольца и монеты.
    Короче шум- свара, требование передела. История дошла до милиции и после долгих и упорных действий все золото было отобрано, а этих кладоискателей к счастью оставили на свободе.
    Я это к чему привел? К тому, что знали про эту яму почти все , а милиция насколько я знаю не искала.
    Возможно вариант с черной волгой не такая и выдумка?

    Эх, взбодрил меня берестовичанин на воспоминания — давно минувших дней- преданья старины далекой. 🙂

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *