Дню яднання народаў Беларусі і Расіі былі прымеркаваны спаборніцтвы па валейболу, якія адбыліся 2 красавіка на пагранічнай заставе “Сямёнаўка”. Гульні праводзіліся паміж ваенаслужачымі і ўдзельнікамі аматарскіх аб’яднанняў “Юны сябар пагранічніка”, якія дзельнічаюць пры філіяле “Лішкаўская сельская бібліятэка” (кіраўнік Зоя Хлебнікава) і філіяле па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы (кіраўнік Вікторыя Бажко).
Спаборніцтвы прайшлі на высокай ноце аптымізму, бадзёрасці і імкнення кожнай каманды да перамогі. Немалаважную ролю адыграла і група падтрымкі, якая ўвесь час падбадзёрвала ігракоў.
У выніку перамагла дружба. Пасля матча, за салодкім сталом, торт для якога, дарэчы, згатавалі дзяўчаты, удзельнікі спаборніцтваў абмеркавалі найбольш яскравыя моманты гульні.
Сустрэча, якая адбылася дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва пагранічнай заставы і Гродзенскай пагранічнай групы, завяршылася дыскатэкай.
Зоя Хлебнікава, Вікторыя Бажко