Бераставіцкая раённая бібліятэка перадала кнігі Макаравецкаму дому-інтэрнату

Культура Общество

У Гродзенскай вобласці аб’яўлена дабрачынная акцыя па стварэнні бібліятэк для пажылых людзей, якія пражываюць у стацыянарных установах кругласутачнага знаходжання. У пятніцу, 11 лютага, Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага далучылася да акцыі. Звыш 100 экзэмпляраў кніг перададзена Макаравецкаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў агульнага тыпу.
Акцыя будзе дзейнічаць на працягу года. Мэта яе – сфарміраваць спецыяльныя бібліятэкі з мастацкай літаратурай і перыядычнымі выданнямі ў дамах-інтэрнатах для састарэлых з тым, каб разнастаіць побыт пажылых людзей, якія ў іх пражываюць.
–У нас ёсць невялічкі куток з кнігамі, – расказвае дырэктар дома-інтэрната Галіна Пацэнка. – Перададзеная райбібліятэкай літаратура папоўніць яго і, безумоўна, знойдзе свайго чытача. Дзякуй за гэта бібліятэчным супрацоўнікам.

Як адзначыла дырэктар Бера­ставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага Таццяна Марцішэвіч, дому-інтэрнату ў якасці першага кроку па стварэнні бібліятэкі перададзены творы мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры беларускіх, рускіх і замежных пісьменнікаў. У далейшым акцыю плануецца прадоўжыць, кіруючыся чытацкімі пажаданнямі яго жыльцоў.
Святлана Ганчарова,
фота з архіву райбібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *